Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што на ўсходзе краіны завяршаецца будаўніцтва трох ліній фартыфікацыйных збудаванняў працягласцю 600 км.
У заяве прэс-службы Мінабароны Украіны падкрэсліваецца, што збудаванні гатовыя практычна на 100%.
Першую лінію фартыфікацыйных збудаванняў, як адзначаецца, кантралююць узброеныя сілы краіны, другую і трэцюю — Нацгвардыя.
Паведамляецца, што з 268 фартыфікацыйных збудаванняў 240 будаваліся сіламі аблдзяржадміністрацыі, а 28 — вайскоўцамі. На пабудову гэтых аб'ектаў было патрачана 850 млн грыўняў (38,5 млн даляраў).
У чэрвені ўкраінскія тэлеканалы паказалі сюжэт пра наведванне прэзідэнтам Парашэнкам горада Марыупаля, што на паўднёвым усходзе краіны. У ходзе візіту ён наведваў і фартыфікацыйныя збудаванні: прайшоў па акопах, умацаваных бярвеннем, заходзіў у бліндажы.
На думку прадстаўнікоў мінабароны Украіны, гэтыя будынкі ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у баявых умовах.