Еўрасаюз заклікаў адпусціць асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж грамадзяніна Эстоніі Эстана Кохвера. Паводле слоў вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах Федэрыкі Магерыні, яго заключэнне ў Расіі парушае міжнароднае права.

«Выкраданне і наступнае незаконнае ўтрыманне містэра Кохвера на тэрыторыі Расіі — гэта прамое парушэнне міжнароднага права», — гаворыцца ў распаўсюджанай ад імя Магерыні заяве.

Таксама ў ёй сказана, што слуханні па яго справе праходзілі ў закрытым рэжыме, таму Кохвера пазбавілі права справядлівага суда.

«Краіны Еўрасаюза працягваюць прасіць Расію прыслухацца да міжнародных пагадненняў, адпусціць неадкладна містэра Кохвера і гарантаваць яму бяспечнае вяртанне ў Эстонію», — прыводзяцца словы Магерыні.

Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес на сваёй старонцы ў фэйсбуку заклікаў грамадзян краіны падтрымаць Эстана Кохвера і выйсці 20 жніўня на вуліцы з жоўтымі стужкамі (20 жніўня Эстонія адзначае Дзень незалежнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?