Грамадства2020

КДБ арыштаваў партнёра Чыжа Уладзіміра Япрынцава і ягоны катэдж у Драздах

Яшчэ тры дні таму Юрый Чыж збіраў кавуны ў Драздах.

Уладзімір Япрынцаў. Фота combat-sambo.by.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі арыштаваў аднаго з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны Уладзіміра Япрынцава, добрага сябра мільярдэра Юрыя Чыжа і саўладальнік кампаніі «Трайпл».

Акрамя таго, бізнэсмен займае пасаду старшыні Беларускай федэрацыі самба і дзюдо.

Як стала вядома «НН», 17 жніўня ў Драздах быў апячатаны катэдж Япрынцава. Падставай для арышту маёмасці стала пастанова Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 12 жніўня 2015 года.

«Беларускі партызан» са спасылкай на «вартыя даверу крыніцы» паведаміў, што бізнэсоўца затрымалі на днях пасля ягонага вяртання з Масквы, у аперацыі браў удзел спецназ.

Усе тэлефоны «Трайпла» маўчаць. «Наша Ніва» не змагла датэлефанавацца не толькі ў прэс-службу, але і на іншыя названыя на сайце кампаніі нумары.

Бізнэс-партнёры Япрынцава таксама пакуль ніяк не каментавалі сітуацыі.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць