Камп'ютар і прынтар канфіскавалі ў жыхара з Бярозаўкі Юрыя Дзяшука два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Юрыя Дзяшука падазраюць у датычнасці да экалагаічнай акцыі пратэсту, якая адбылася месяц таму ў Бярозаўцы, па факце якой міліцыя распачала крымінальную справу.

– На працягу дня тры разы прыходзілі, два разы мяне не было ў хаце. На трэці раз засталі мяне ў хаце. Азнаёмілі са справай — гэта флэш-моб, які адбываўся месяц таму. Сказалі, што я магу мець дачыненне, і некаторыя рэчы ў маёй кватэры могуць мець дачыненне. Рабілі ператрус. Глядзелі паперкі розныя, усюды лазілі. Адразу, калі пабачылі камп'ютар, сказалі: «Забіраем!» І прынтар забралі, хаця ён паўгода не працуе, але забралі ўсё роўна.

Гэта чарговы вобшук у актывістаў па справе аб флэш-мобе супраць шкоднай вытворчасці, які амаль месяц таму прайшоў на транспартнай прахадной шклозавода «Нёман». Там былі складзеныя аўтамабільныя пакрышкі, раскіданыя ўлёткі. Невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі.

У маі на гуце «Нёман», якая ў самым цэнтры Бярозаўкі, была запушчана вытворчасць шкловаты, пры вырабе якой выкарыстоўваюцца такія шкодныя рэчывы як фенолы і фармальдэгіды. Гараджане сталі наракаць на з’яўленне ў горадзе непрыемнага спецыфічнага паху.

Гл.: У Бярозаўцы адбыўся незвычайны флэшмоб супраць шкоднай шклаваты ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?