19 жніўня ў сядзібе партыі БНФ прайшоў круглы стол пад назвай «Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі». Нагодай для яго стала крымінальная справа супраць графіцістаў, абвінавачанні на адрас «Маладога фронту» ў падтрымцы каналаў вярбоўкі беларускай моладзі ва Украіну, а таксама пераслед футбольных фанатаў, якія праводзяць грамадскія акцыі нацыянальнага напрамку.

Удзел у круглым стале бралі актывісты «Маладога фронту», «Альтэрнатывы», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, «Маладой Беларусі».

Сустаршыня БХД Павел Севярынец адзначыў, што падчас перадвыбарчай кампаніі з'яўляюцца новыя палітвязні, і робіцца гэта дзеля нагнятання страху сярод моладзі.

Севярынец прапанаваў звярнуцца да дэмакратычных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду — Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі. Ён прапануе ім зняцца з выбараў, калі да апошняга дня збору подпісаў, вечара 21 жніўня не будуць вызваленыя палітвязні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?