Google страціў частку дадзеных карыстальнікаў пасля таго як маланка чатыры разы ўдарыла па дата-цэнтру кампаніі ў Бельгіі, паведамляе Бі-бі-сі.

У выніку гэтага некаторыя карыстальнікі незваротна страцілі доступ да сваіх файлаў.

Як падкрэсліла кампанія ў сваёй заяве, знішчана беззваротна было каля 0,000001% інфармацыі, якая захоўваецца на серверах Google.

«Нягледзячы на тое, што аўтаматычныя дапаможныя сістэмы хутка аднавіліся, а сістэмы захоўвання маюць рэзервовае сілкаванне ад батарэй, некаторыя нядаўна захаваныя дадзеныя былі размешчаны ў тых сістэмах захоўвання, якія больш успрымальныя да адключэнняў электраэнергіі», — растлумачылі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0