Суд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў на 5 сутак актывіста сацыял‑дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксея Марозава.
Яго затрымалі 1 сакавіка за расьцяжку: «Свабоду Казуліну!».
У Салігорску суд таксама пакараў арыштамі затрыманых удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на знак пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў. Уладзімера Шылу арыштавалі на 15 сутак, а Зьмітра Банька — на трое сутак.