Як паведамляла »Наша Ніва», 12 жніўня Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў пастанову, паводле якой быў арыштаваны катэдж бізнэсмена Уладзіміра Япрынцава ў Драздах.
На наступны дзень пра сітуацыю быў праінфармаваны Беларускі народны банк, у якім Япрынцаў мае іпатэку.
Нарэшце, 17 жніўня катэдж быў арыштаваны.
Карэспандэнт «Нашай Нівы» раніцай 20 жніўня наведаў Дразды. Вонкава пра арышт дома Япрынцава не нагадвае нічога.
У падобнай сітуацыі, калі пад следства трапіў намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец, на варотах ягонага катэджа ў Драздах вісела паперка з пячаткай праваахоўнікаў.
На званок у дзверы катэджа Япрынцава ніхто не адрэагаваў — нікога дома няма.