У ходзе біржавых таргоў у чацвер, 20 жніўня, эталонная марка Brent абнавіла шасцігадовыя мінімумы. Па дадзеных на 15:05 бараль паўночнаморскай нафты каштаваў 46,32 даляра — менш ён ацэньваўся ў сакавіку 2009 года ($45,11 на закрыцці таргоў 9 сакавіка).

Пасля гэтага нафта даражэла некалькі гадоў запар. Пра гэта сведчаць дадзеныя лонданскай біржы ICE.

На гэтым фоне працягваецца паслабленне расійскага рубля. Даляр каштуе 67,36 рубля (за дзень дадаў 69 капеек), еўра — 75,34 (плюс 1,18 рубля). Афіцыйны курс амерыканскай валюты на 21 жніўня — 66,96, адзінай еўрапейскай - 74,47.

Нафта пачала рэзка таннець пасля публікацыі статыстыкі аб запасах вуглевадародаў у ЗША 19 жніўня. Яны выраслі на 2,6 мільёна барэляў да 456,2 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?