Прэм’ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран ляцеў ў адпачынак у Партугалію, каб далучыцца да жонкі і дзяцей, звычайным самалётам у эканом-класе разам са сваім целаахоўнікам.

Дзяўчына-падлетак, якая ляцела рэйсам лаўкостара Easyjet, зрабіла «сэлфі» з прэм’ерам і зняла кароткае відэа, на якім той есць чыпсы Pringles і глядзіць у свой iPad. Яна выклала здымкі ў твітар. Некаторыя наведнікі напісалі, што Кэмеран, відаць, паляцеў звычайным самалётам, каб падтрымаць свой імідж чалавека, блізкага да народу. Іншыя крытыкі звярнулі ўвагу на тое, што паміж Кэмеранам і целаахоўнікам вольнае крэсла, і яны ўдваіх займаюць тры месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?