У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здадзена 141 тыс. подпісаў, паведамілі ў прэс-службе партыі.

Шасцідзесяцігадовы Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2001 годзе за яго, паводле дадзеных ЦВК, прагаласавала 2,48%, у 2006-м — 3,5% выбаршчыкаў. У 2010 годзе Гайдукевіч абвясціў, што 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты, сабраныя, але затым зняўся з выбараў, назваўшы іх «спектаклем, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?