«Канцэрн абраў шлях развіцця — еўрапейскія рынкі і супрацоўніцтва з НАТА — і строга прытрымліваецца гэтай стратэгіі. Для гэтага мы маем патрэбу ў эфектыўным менеджары з паспяховым вопытам работы непасрэдна ў кампаніях заходняй фармацыі», — заявіў кіраўнік «Украбаронпрама» Раман Раманаў, паведамляе прэс-служба канцэрна.

Паводле яго слоў, новы менеджар павінен ўкараняць еўрапейскія практыкі ў кіраванне канцэрнам, спрыяць пераходу прадпрыемстваў да вытворчасці па стандартах НАТА і пашырэнню прамысловай кааперацыі з заходнімі партнёрамі.

«Цяпер нашы прадпрыемствы выйшлі на новы ўзровень вытворчасці. З гэтым узнікаюць кардынальна новыя магчымасці і кардынальна новыя выклікі. Таму ўзмацненне кіраўніцтва — гэта крок, адэкватны патрабаванням часу», — заявіў Раманаў.

«Перад Украінай стаіць задача выпускаць ваенную тэхніку і зброю, якія адпавядаюць лепшым сусветным аналагам», заяўляў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў падчас наведвання Кіеўскага бранятанкавага завода.

«Перад Украінай стаіць задача выпускаць ваенную тэхніку і зброю, якія адпавядаюць лепшым сусветным аналагам», заяўляў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў падчас наведвання Кіеўскага бранятанкавага завода.

Удзельнікамі дзяржканцэрна «Украбаронпрам» з'яўляюцца 137 украінскіх прадпрыемстваў, уключаючы дзяржкампанію «Укрспецэкспарт» і яе даччыныя прадпрыемствы. 23 прадпрыемствы дзяржканцэрна апынуліся на акупаванай тэрыторыі ў Крыме і на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?