Смеласць двух салдат прадухіліла крывавую разню.

Мараканец з аўтаматам кіраваўся з Бельгіі ў Францыю цягніком Амстэрдам—Парыж.

Ён падрыхтаваўся да атакі. У туалеце ён дастаў і зарадзіў аўтамат АК-47 і выйшаў з ім у вагон. Аднак імгненна зрэагавалі трое пасажыраў-амерыканцаў — двое вайскоўцаў і адзін цывільны.

Яны пачулі гук, як у туалеце зараджаўся аўтамат, і насцярожыліся. І разам наваліліся на араба, перш чым той паспеў адкрыць агонь. У таго, акрамя аўтамата, быў яшчэ і нож, і ён актыўна супраціўляўся. У выніку адзін амерыканец і два пасажыры вагона, адзін з якіх — французскі акцёр, былі параненыя. Паранены і сам тэрарыст. Амерыканец, які вырваў у яго аўтамат, стукнуў прыкладам па галаве, каб нейтралізаваць.

Як аказалася, затрыманы знаходзіўся ў спісе падазраваных французскіх спецслужбаў.

У выніку цягнік быў спынены ў французскім памежным горадзе Арас.

Амерыканец Спэнсэр Стоўн — адзін з трох, якія скруцілі тэрарыста. Спэнсэр быў паранены. Фота са старонкі Стоўна ў Фэйсбуку.

Амерыканец Спэнсэр Стоўн — адзін з трох, якія скруцілі тэрарыста. Спэнсэр быў паранены. Фота са старонкі Стоўна ў Фэйсбуку.

Міністр унутраных спраў Францыі Бэрнар Казнёў выказаў падзяку і захапленне амерыканскімі вайскоўцамі.

Мэр Араса ў той жа дзень уручыў героям-амерыканцам (Алек Скарлатас і Энтані Сэдлер) і брытанцу Крысу Нортану медалі ад імя горада. Трэці амерыканец знаходзіцца ў шпіталі. Тэрарыст амаль адрэзаў яму вялікі палец адной з рук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?