На Беларускай валютна-фондавай біржы субота і нядзеля — выходныя дні. Але банкі працягваюць карэктаваць курсы валют у абменніках.

У параўнанні з пятніцай еўра падаражаў нямоцна, але цяпер курс продажу гэтай валюты ва ўсіх банках пераваліў за 19 100 рублёў. У іншых банках курс сягае аж да 19400 рублёў («БПС-Сбербанк»).

Пры гэтым здаць еўра ўжо можна 18950 рублёў («МТБанк»)

Падобная сітуацыя і з далярам. Адзінкавыя банкі гатовыя прадаваць амерыканскую валюту танней за 17 000 рублёў. Сярод іх «БСБ Банк», «Беларусбанк» (па 16950 рублёў). У іншых курс даходзіць да 17200 («БПС-Сбербанк).

Агулам жа за апошнія тры месяцы еўра і даляр падаражэлі на 20%. А калі браць перыяд апошніх 12 месяцаў — то на 70%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?