Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска ацэньвае сітуацыю па захворванні вострымі кішачнымі і энтэравіруснымі інфекцыямі ў сталіцы як «стабільную і характэрную для гэтага перыяду». 

«Групавых выпадкаў не зарэгістравана, аднак сезонны ўздым захворвання не выключаецца: цёплае надвор`е стварае спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці мікраарганізмаў», — паведамляе санслужба. 

Пры гэтым медыкі нагадваюць, што інфекцыя можа перадавацца харчовым, кантактна-бытавым і водным шляхам — праз забруджаныя бактэрыямі і вірусамі прадукты харчавання, ваду, навакольнае асяроддзе. 

Паводле даных эпідэміёлагаў, у апошнія тыдні найболей частай прычынай развіцця вострых кішачных інфекцый з`яўлялася ўжыванне недастаткова прасмажаных шашлыкоў, скорапсавальных прадуктаў, якія захоўваліся без халадзільніка, а таксама вады з адкрытых крыніц. 

Да інфекцыі можа таксама прывесці ўжыванне нямытай ці дрэнна вымытай агародніны і садавіны, парушэнне ўмоў захоўвання скорапсавальных прадуктаў, невыкананне тэхналогіі падрыхтоўкі мясных прадуктаў, ужыванне сырых ці дрэнна прыгатаваных яек, а таксама ўжыванне малочных, рыбных, мясных прадуктаў, набытых у месцах несанкцыянаванага гандлю. 

Маленькія дзеці могуць заразіцца таксама пры заглынанні вады падчас купання ў вадаёмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?