Невялічкая вёска Лоперсум на поўначы Нідэрландаў стане першай сельскай мясцовасцю ў свеце, дзе пройдуць выпрабаванні тэхналогіі перадачы звестак 5G, паведамляюць инфармацыйныя агенцтва.

Удзел у праекце возьмуць шэраг вядучых тэлекамунікацыйных кампаній, у тым ліку TNO, Ericsson, KPN і Huawei.

Самі жыхары Лоперсума пакуль не будуць мець доступу да новай тэхналогіі перадачы звестак. 

Для звычайных людзей тэхналогія стане даступная з пераходам да шырокага распаўсюджвання новага стандарту перадачы звестак. Гэта адбудзецца не раней за 2020 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0