Былы палітвязень Мікалай Статкевіч у размове з карэспандэнтам «НН» падзяліўся, што дапамагло яму вытрымаць выпрабаванні турмы.

«Куды мне было дзецца? Канечне, усё вытрымаў. Я ўпэўнены – усё што адбываецца з чалавекам, адбываецца ўнутры яго. Калі трымацца, то ўсё будзе нармальна.

Безумоўна, другая крытая запар выглядала на маруднае забойства, але я проста павялічыў колькасць трэніровак, вучыў англійскую мову. Трэба супраціўляцца, рабіць крышачку больш намаганняў.

Тым больш я пастаянна адчуваў падтрымку, не адчуваў сябе самотным. Я пастаянна пісаў, пастаянна адказваў на лісты. Гэта такая псіхалагічная форма размовы. Нездарма мне некалі рэжысёр Віктар Дашук напісаў у лісце: «Калі будзе цяжка, бяры аркуш паперы і пішы».

Мне не трэба было пісаць нейкія агульныя рэчы, успаміны, белетрыстыку. Мне проста трэба было паспяваць адказваць на лісты.

У пікавыя віншавальныя перыяды я спрабаваў хаця б два сказы адпісаць на паштоўцы, каб ведалі, што іх ліст дайшоў. Мне рэгулярна пісалі мая жонка, мой бацька, мой брат, мае дзеці.

Усё было нармальна. Хаця закрытая прастора — гэта часам і цяжка псіхалагічна, але вытрымаць можна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?