Трагічны выпадак здарыўся ў другой палове дня 22 жніўня каля вёскі Вялікае Малешава Столінскага раёна.
Як паведамляе брэсцкая ДАІ, 33-гадовая жыхарка вёскі паехала на раку Гарынь, каб забраць свайго чатырохгадовага сына і і знаёмага мужчыну. На зваротным шляху жанчына паехала на сваім «Фальксвагене» па полі і не справілася з кіраваннем.
У выніку аўтамабіль перакуліўся. Ні кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму яны вылецелі з аўто. Жанчына трапіла пад аўтамабіль і загінула на месцы.
Па звестках ДАІ, яна ніколі не мела пасведчання кіроўцы. Да гэтага здарэння інспектары Дзяржаўтаінспекцыі тройчы затрымоўвалі парушальніцу.