Два факты узгарання балконаў зарэгістравана за мінулыя суткі ў Мінску.

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, першы выпадак адбыўся ў Фрунзенскім раёне. У 00.06 на пульт дзяжурнага паступіла паведамленне аб пажары на балконе па вуліцы Прытыцкага, 48. Ратавальнікі ўбачылі дым, што валіў з акна трэцяга паверха дзевяціпавярховага дома. У ходзе аператыўнай разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці ў лоджыі на 4 кв. м. у кватэры №203. У 00.29 пажар быў ліквідаваны. У выніку пашкоджана маёмасць, шкленне лоджыі і жылога пакоя, закураны жылы пакой. Таксама было пашкоджана шкленне лоджыі вышэй размешчанай кватэры №206.

Прычына пажару — кінуты недакурак з вышэй размешчанага паверха невыяўленай асобай.

Другі выпадак адбыўся двума гадзінамі пазней. У 02.09 у паступіла паведамленне аб пажары ў Партызанскім раёне па вуліцы Баграціёна, 73. Ратавальнікі ў ходзе разведкі выявілі, што на балконе кватэры 89, размешчаным на 5-м паверсе дзевяціпавярховага будынка, адбылося загаранне маёмасці на тэрыторыі ў 0,5 кв.м. Узгаранне было ліквідавана ў 02.24. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, балконная рама. Агонь у кватэру не пракраўся.

Прычына пажару тая ж: кінуты недакурак з вышэй размешчанага паверха невядомай асобай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?