23 жніўня прайшлі чатыры матчы 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.

Мінскае «Дынама» ў гасцях саступіла жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 0:1. Сталічны клуб упершыню прайграў пасля сямі перамог запар. У выніку яго адставанне ад БАТЭ, які займае лідарскую пазіцыю, павялічылася да шасці ачкоў.

Клуб «Віцебск» у нядзелю святкаваў перамогу над брэсцкім «Дынама» — 2:0, «Нафтан» саступіў з такім жа лікам «Белшыне» — 0:2. А салігорскі «Шахцёр», як перадае БелаПАН, адзначыў разгромную перамогу над «Гомелем» — 4:1.

У панядзелак пройдзе сустрэча «Граніт» — «Слуцк».

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 ачкі (17 гульняў; розніца мячоў 29/06), «Дынама» Мн — 36 (17; 24/08), «Мінск» — 32 (17; 22-13), «Шахцёр» — 30 (17; 30-13), «Белшына» — 29 (17; 26-13), «Граніт» — 25 (16; 18-22), «Тарпеда-БелАЗ» — 24 (17; 17-20), «Дынама» Бр — 20 (17; 16-24), «Нафтан» — 19 (17; 16-20), «Нёман» — 17 (17; 12-26), «Славія» — 16 (17; 23-30), «Гомель» — 15 (17; 13-23), «Віцебск» — 12 (17; 14-34), «Слуцк» — 10 (16; 10-19).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0