Як распавялі «Ежедневнику» крыніцы, саўладальніка холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава затрымлівалі падчас святкавання дня нараджэння, а прычынай арышту магло стаць прадухіленне спробы вываду капіталу з краіны.

Падрабязнасцяў, у чым правініўся адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі (а таксама затрыманы яго сын Казбек) праваахоўныя органы пакуль не апублікавалі. Не каментуюць яны і інфармацыю, што гаворка можа ісці аб некалькіх дзясятках мільёнаў даляраў, якія Уладзімір Япрынцаў нібыта ці то збіраўся, ці то пачаў пераводзіць у афшоры. Пры гэтым крыніцы ej.by асабліва адзначаюць характар і момант затрымання: Япрынцава — старэйшага прыехалі браць 14 жніўня, калі ён адзначаў у адным з рэстаранаў сваё 54-годдзе.

СМІ стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Япрынцава (а потым яго сына Казбека) толькі праз некалькі дзён - у пачатку мінулага тыдня. Па іншай інфармацыі, Казбека ўзялі яшчэ 8 жніўня. Пакуль кампетэнтнымі органамі не пацверджаны, уласна, і самі факты абмежавання волі Япрынцава.

Раней у СМІ паведамлялася, што прычынай арышту вядомага бізнэсмэна і яго сына магла стаць праблемная сітуацыя з украінскімі партнёрамі з кампаніі Jaspen Capital Partner, якім Казбек Япрынцаў і яго партнёры, атрымаўшы грошы, не паставілі дызпаліва. Украінцы заключалі кантракт на такіх умовах, так як здзелка гарантавалася холдынгам «Трайпл». Але, як цяпер кажуць украінцы, «Трайпл» не выканаў абавязацельстваў, і цяпер яны рыхтуюць пазоў у Лонданскі суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?