На матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе — 2016, што пройдзе у Львове, у гасцявы сектар прададзена ўжо больш за 650 квіткоў.

«Паднажмем! Наша возьме!», — піша ў сваім твітары фанаты з B12 (група падтрымкі беларускай зборнай).

Матч Украіна — Беларусь пройдзе ў Львове 5 верасня, гэта будзе субота.

Пасля 6 тураў становішча ў групе С наступнае:

Славакія — 18, Іспанія — 15, Украіна — 12, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1.

Толькі перамога над Украінай пакідае Беларусі ілюзорныя шанцы на 3-е месца ў групе і стыкавыя матчы за выхад на Еўра-2016.

8 верасня ў Барысаве Беларусь згуляе супраць Люксембурга. У кастрычніку падапечным Аляксандра Хацкевіча застанецца правесці два матчы: 9-га супраць Славакіі ў гасцях, а 12 кастрычніка, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў, дома супраць Македоніі.

Год таму, на «Барысаў-Арэне» Беларусь прайграла Украіне з лікам 0:2, але матч запомніўся дружным спевам беларускіх і украінскіх заўзятараў песні пра Пуціна.

Нагадаем таксама, што мэр Львова Андрэй Садовы звярнуўся да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, каб той запрасіў Лукашэнку на матч Украіна — Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?