Палітык будзе абавязаны з’яўляцца ў міліцыю па першым выкліку і не пакідаць сталае месца жыхарства больш, чым на 30 дзён.

Пра тое, што Мікола Статкевіч будзе знаходзіцца пад прафілактычным наглядам міліцыі, Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнтыМарына Адамовіч. Па яе словах, пакуль яшчэ не вядома, ці прадугледжвае ўказ аб памілаванні Міколы Статкевіча скасаванне судзімасці.

Як раней паведамлялася, у Статкевіча адзінага з усіх вызваленых 22 жніўня палітвязняў у даведцы аб вызваленні стаіць пазнака «Падпадае пад нагляд».

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў памілаваны кіраўніком краіны разам з яшчэ пяццю палітвязнямі ў суботу 22 жніўня. За кратамі ён правёў 4 гады і 8 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?