Федэрацыя хакея Расіі аштрафаваная на 80 тысяч швейцарскіх франкаў (83,5 тыс. даляраў) за сыход нацыянальнай каманды з лёду падчас цырымоніі ўзнагароджання залатымі медалямі каманды Канады пасля фінальнага матчу чэмпіянату свету 2015 у Празе.

17 мая пасля матчу, які скончыўся паразай расіян з лікам 1:6, большая частка расійскай каманды накіравалася ў распранальню, не чакаючы цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў чэмпіянату.

На лёдзе ў момант выканання гімна Канады засталіся толькі некалькі расійскіх хакеістаў, у тым ліку Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Віктар Ціханаў і Дзмітрый Кулікоў.

Федэрацыя хакея Расіі ўсклала адказнасць за інцыдэнт на галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Алега Знарка і былога генеральнага менеджара зборнай Расіі Андрэя Сафронава.

Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк тады падкрэсліваў, што хакеісты не спрабавалі выказаць непавагу да канадскага гімна і адразу пасля матчу паціснулі супернікам рукі, павіншаваўшы іх з перамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?