Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў 27 жніўня. У будні інтэрвал руху па абедзвюх лініях у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе дзве хвіліны. У няпікавы час цягнікі пойдуць з інтэрвалам ад 2,5 да 12 хвілін.

Першыя цягнікі з канчатковых станцый «Уручча» і «Малінаўка» адправяцца ў 5.32, а з «Магілёўскай» і «Каменнай Горкі» — у 5.33. Апошні цягнік пойдзе з канцавых станцый у 1.02.

Упершыню з 4 верасня плануецца ўвесці так званы пятнічны графік руху электрацягнікоў. Абумоўлена гэта тым, што многія прадпрыемствы і арганізацыі ў пятніцу сканчаюць працоўны дзень крыху раней. Адсюль і новаўвядзенне: у гэты дзень вячэрняя гадзіна пік будзе пачынацца на паўгадзіны раней, чым звычайна — у 15.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?