Аб'яднаныя Арабскія Эміраты разглядаюць Беларусь у якасці партнёра ў даследаваннях Марса. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Касмічнага агенцтва ААЭ Мухамед Насер аль-Ахбабі.

«Мы плануем запусціць місію на Марс. Гэта будзе першы такі запуск у рэгіёне. Мы думаем, што сумесная работа з Беларуссю ў гэтай сферы будзе шматабяцальнай», — падкрэсліў Мухамед Насер аль-Ахбабі.

Генеральны дырэктар Касмічнага агенцтва ААЭ адзначыў, што дэлегацыя прыехала ў Мінск, каб абмеркаваць пытанні магчымага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. «Абедзве краіны ўжо даўно вядуць сумесныя работы ў іншых галінах, і мы разглядаем касмічную сферу як патэнцыяльную для сумеснай работы з Беларуссю. ААЭ можна разглядаць як цэнтральную краіну па касмічных тэхналогіях і апрацоўцы касмічнай інфармацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Сектар касмічных даследаванняў у нас адзін з самых буйных у рэгіёне з аб'ёмам прамых інвестыцый каля $5 млрд», — паведаміў ён.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў касмічнай сферы з ААЭ. «У нас таксама ёсць Нацыянальнае агенцтва па космасе, і, думаю, можна гаварыць аб падпісанні дагавора аб узаемадзеянні», — рэзюмаваў ён.

У час візіту прадстаўнікі Касмічнага агенцтва ААЭ наведалі кампанію «Пеленг». «Мы ацанілі магчымасці гэтай кампаніі, і яна нам спадабалася. Акрамя таго, мы рады наведаць НАН і сустрэцца з афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — канстатаваў Мухамед Насер аль-Ахбабі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?