Дырэктар некамерцыйнага партнёрства «Вікімедыя.ру» Уладзімір Мядзейка заявіў, што кампанія мае намер абскардзіць рашэнне Раскамнагляду, які вырашыў заблакаваць старонку пра наркотык.

Паводле яго слоў, рашэнне Раскамнагляду паўплывае на працу ўсяго рэсурсу.

«Вікіпедыя» выкарыстоўвае абаронены пратакол, які не дазваляе правайдэрам і іншым асобам, якія знаходзяцца паміж карыстальнікам рэсурсу і рэсурсам, вызначаць, якія старонкі ён чытае, якія дадзеныя перадае, атрымлівае. Доступу не будзе ў карыстальнікаў па ўсіх старонках рэсурсу», — сказаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

У панядзелак Раскамнагляд звярнуўся да расейскіх аператараў сувязі з патрабаваннем заблакаваць старонку ў рускамоўнай «Вікіпедыі», на якой апублікаваная інфармацыя пра наркотыкі.

«Супрацьпраўны характар размешчанай у «Вікіпедыі» інфармацыі пацверджаны экспертызай і адпаведным рашэннем ФСКН РФ», — падкрэслілі ў ведамстве.

У Раскамнаглядзе раней таксама паведамлялі, што блакаванне асобнай старонкі інтэрнэт-энцыклапедыі можа прывесці да блакавання ўсёй «Вікіпедыі» з-за асаблівасцяў функцыянавання пратаколу HTTPS.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?