Гэта стала магчымым дзякуючы новаму сэрвісу Google Trends, які дазваляе любому ахвотнаму глядзець статыстыку пошукавых запытаў. Акрамя ўсяго іншага, тут можна ўбачыць, у якіх гарадах гугляць тое ці іншае слова часцей за ўсё. Напрыклад, лёгка даведацца, што «Турызмам» вельмі часта цікавяцца ў сталіцы Бураціі Улан-Удэ і ў Маскве, «Ядомымі грыбамі» — у Валгаградзе, а творчасцю «Міхаіла Круга» — на радзіме, у Цверы.

Але калі гаворка заходзіць пра «гучныя» палітычныя запыты, такія як, напрыклад, «Майдан», «Боінг», «Рэферэндум», «Парашэнка», «Правы сектар», «Данбас» і іншыя, то статыстыка пачынае здзіўляць. Раптоўна на першыя месцы ў такіх запытах выходзяць не гарады-мільённікі і нават не памежныя з Украінай вобласці.

Амаль у любых палітычных запытах фігуруюць маленькія пасёлкі Вольгіна, Яблонаўскі, Перакатны і Зялёны Горад.

Па інтэнсіўнасці запытаў яны часам абганяюць нават Маскву і Санкт-Пецярбург! Нагадаю: у горадзе Вольгіна размяшчаецца сумна вядомае ТАА «Агенцтва Інтэрнэт-Даследаванняў», якое займаецца непасрэднай інтэрнэт-прапагандай. Сотні супрацоўнікаў днямі пішуць хвалебныя каментары расейскай уладзе, абліваюць брудам Украіну, Амерыку і Еўропу і гнабяць нязгодных, ствараючы такім чынам бачнасць грамадскай думкі. Шматлікія артыкулы, а таксама інтэрв'ю былых супрацоўнікаў агенцтва можна лёгка знайсці ў інтэрнэце.

Дзякуючы сэрвісу ўдалося таксама выявіць, што падобныя цэнтры з'явіліся ў канцы 2013 года, перад крымскімі падзеямі. Напрыклад, паглядзеўшы статыстыку паводле слова «НАТА», лёгка заўважыць: да сярэдзіны 2013 больш за ўсё гэтая тэма цікавіла жыхароў Ульянаўскай вобласці, што не дзіўна — у гэты час па СМІ як раз пракацілася інфармацыя аб адкрыцці ў Ульянаўску базы НАТА. Ужо праз год сітуацыя кардынальна змянілася і ў топ вырвалася ўжо знаёмая тройка. Той жа феномен назіраецца амаль ва ўсіх пошукавых запытах. Гэтак жа вышэйпаказаныя агенцтвы, хутчэй за ўсё, спрабуюць кантраляваць меркаванне аб унутранай палітыцы, пра што кажа статыстыка па запытах «Грэчка», «Санкцыі» і падобнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?