Беларускі гурт «Крамбамбуля» прэзентуе новы альбом «Чырвоны Штраль» у Вільні 7 лістапада. Пасля чаго калектыў плануе сысці ў лясы.

Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і найлепшыя песні гурту, адбудзецца ў новай канцэртнай зале Compensa, разлічанай на 4000 гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.

«Альбом «Чырвоны Штраль» — гэта фантасмагорыя, у якой змяшаліся мінулае, сучаснасць і будучыня Беларусі, адлюстраваныя з уласцівымі «Крамбамбулі» гумарам і іроніяй. Гэта апошні альбом гурту, пасля чаго мы пойдзем у лясы партызаніць. Іншых варыянтаў існавання ў сучасных умовах мы не бачым», — кажа Лявон Вольскі.

«Чырвоны Штраль» названы ў гонар культавага віленскага кафэ пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей ўстановы былі Янка Купала і браты Луцкевічы.

Ёсць звесткі, што ў 1916 годземенавіта там адбылася знакавая сустрэча Луцкевічаў з прадстаўнікамі польскіх і літоўскіх колаў, пасля якой браты і вырашылі імкнуцца не да ўзнаўлення Рэчы Паспалітай або Вялікага княства Літоўскага, а да незалежнай Беларусі, абвешчанай пры іх удзеле ў 1918-м пад сцягам БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?