Кіраўнік БФФ Генадзь Нявыглас паведаміў, што менавіта думка аматараў футболу цяпер стане вызначальнай. Цягам некалькіх месяцаў шляхам апытаньня заўзятараў (форма і мэтады пакуль ня вызначаны) будзе высьветлена — за што выступаюць гледачы, дзеля якіх, уласна, і гуляюць футбалісты.
Магчыма, колькасьць клюбаў у наступным сэзоне застанецца ранейшай, а магчыма скароціцца з 16 да 12.
Гэта азначае, што на футбольнай канфэрэнцыі, якая пройдзе 2 красавіка, прынцып ратацыі зацьвержаны ня будзе. Чэмпіянат, які стартуе 5 красавіка, клюбы пачнуць ня ведаючы пра колькасьць няўдачнікаў, што пакінуць вышэйшую лігу.
На сёньняшнім выканкаме БФФ таксама былі абмеркаваныя і прынятыя Рэглямэнт чэмпіянату і Кубку Беларусі, зацьвержаны каляндар і заявачныя ўзносы.