Сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені 2015 года склаў 7 008 600 рублёў.

За месяц ён павялічыўся на 125 000 рублёў. Упершыню ў гісторыі заробак пераваліў за 7 мільёнаў рублёў.

У даляравым эквіваленце ліпеньская зарплата адпавядае $459 супраць $451 у чэрвені.

Аднак праз дэвальвацыю рубля сітуацыя не выглядае такой радаснай.

Па цяперашнім курсе (17 836 на 26 жніўня) за сярэдні заробак можна набыць 392 даляры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?