Павольны рост запыленасці паветра назіраецца, але нарматыў якасці не перавышаны. Пра гэта паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Гідрамета Мінпрыроды Багдана Казярук.

БелТА

БелТА

«Павольны рост запыленасці паветра назіраецца, але нарматыў якасці не перавышаны. Галоўнай прычынай гэтага з'яўляецца доўгая адсутнасць ападкаў, праблему вырашыць першая добрая залева», - падкрэсліла яна.

Сёння ў многіх раёнах Мінска жыхары адчувалі пах гару, па словах Багданы Казярук, гэта прыкмета запыленасці паветра.

«Цяпер склаліся неспрыяльныя ўмовы, слабы вецер. Таму нават канцэнтрацыя ў 0,8 ГДК адчуваецца насельніцтвам. Мы ўжо накіравалі папярэджанні аб неспрыяльных метэаралагічных умовах ва ўсе буйныя прамысловыя і аўтатранспартныя прадпрыемствы горада», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?