Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 11-месячнага хлопчыка.

Вядома, што хлопчык патануў у ваннай, пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

Паводле аператыўнай інфармацыі, 23-гадовая маці напоўніла ванну, каб выкупаць малога. З яе слоў, вада была па пояс дзіцяці.

На некаторы час жанчына адлучылася з пакоя. Калі вярнулася, дзіця ўжо не падавала прыкмет жыцця. Выратаваць немаўля не ўдалося.

Маладая мама пражывае з бацькамі. У той дзень яна была дома адна.

Тым часам праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце траўмавання пяцігадовага хлопчыка ў іншым раёне абласнога цэнтра. Дзіця выпала з акна кватэры на пятым паверсе, абапёршыся на маскітную сетку. З цяжкімі траўмамі хлопчыка даставілі ў рэанімацыю.

За апошнія дні гэта трэці ў Гомельскай вобласці трагічны выпадак, звязаны з дзецьмі. Як раней паведамлялася, у нядзелю ў Рагачоўскім раёне быў знойдзены патанулым у каналізацыйным рэзервуары 8-гадовы хлопчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?