БелТА
Гнуткая грашова-крэдытная палітыка дазваляе эканоміцы Беларусі адаптавацца да знешніх шокаў.
Пра гэта заявіў сёння ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА член праўлення, начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.
«Разуменне таго, як змяняецца сусветная эканоміка, тых рызык, якія прысутнічаюць, валацільнасць падводзіла нас да таго, што трэба мяняць падыходы да грашова-крэдытнай палітыкі і рабіць яе больш гнуткай, здольнай адаптавацца да зменлівых знешнеэканамічных умоваў для таго, каб абсарбаваць шокі, якія адбываюцца звонку», — адзначыў Дзмітрый Калечыц.