Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2015 года не павінна перавысіць запланаваныя 18%.

Такое меркаванне выказаў сёння член праўлення, начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА, прысвечанага сітуацыі на валютным рынку.

«Гадавая мэта па інфляцыі ў нас складае 18% (+/- 2%). Цяпер мы ўкладваемся ў гадавым вымярэнні — парадку 12,2% у нас за ліпень, па жніўні з улікам той дынамікі, якая цяпер адбываецца на фінансавым рынку, некаторае павелічэнне мы, вядома, чакаем, але ў цэлым у рамках 18% мы мяркуем захаваць інфляцыйныя працэсы», — сказаў Дзмітрый Калечыц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?