Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Кітай 3 верасня для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя перамогі ў вайне з Японіяй. Пра гэта, паводле інфармацыі агенцтва Сіньхуа, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Кітая Чжан Мін.

Ён адзначыў, што свой удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах пацвердзілі 49 краін, у тым ліку лідэры і кіраўнікі ўрадаў 30 краін.

Сярод кіраўнікоў дзяржаў, якія пацвердзілі свой удзел, значацца таксама прэзідэнты Расіі, Казахстана, Паўднёвай Карэі, Чэхіі, Манголіі, М'янмы, Лаоса, Сербіі, Венесуэлы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Пакістана, Таджыкістана.

Пацвердзіць гэтую інфармацыі ў прэс-службе беларускага кіраўніка пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?