Старшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб лічыць плаваючы курс самым адэкватным рэжымам курсаўтварэння. Такі пункт гледжання эксперт агучыў сёння ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА, прысвечанага сітуацыі на валютным рынку.

«Увогуле палітыка рэгулятараў у галіне курсаўтварэння асабіста ў мяне пытанняў не выклікае. І насамрэч плаваючы курс — гэта найбольш адэкватны рэжым», — сказаў Вадзім Іосуб.

Ён растлумачыў гэта тым, што ўсе мінулыя рэжымы курсаўтварэння спрыялі назапашванню дыспрапорцый, зніжэння золатавалютных рэзерваў, і рана ці позна скачкападобна дэвальвацыя ўсё ж адбывалася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?