4 сакавіка на пяціпавярховым доме на вуліцы Касманаўтаў у Віцебску залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.
Як паведаміў «ННВ» Барыс Хамайда, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацавана цыдулка:
«Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару «Практычнай граматыкі беларускай мовы» Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон».