Жыхар Мастоўскага раёна асуджаны за неаднаразовыя згвалтаванні сваёй дачкі.

Аб гэтым паведаміў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў. Мужчына прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Выпадак вельмі сур'ёзны. Бацька на працягу некалькіх гадоў гвалтаваў уласную дачку ў аднапакаёвай кватэры, і ніхто не ведаў. Гэта прымушае задумацца над эфектыўнасцю псіхалагічнай службы, выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі. Дзяўчынка прыходзіла ў школу з сінякамі, была замкнёнай, рассеянай.

Супрацьпраўныя дзеі з боку бацькі працягваліся доўгі час, але ніхто з дарослых гэтага не заўважаў. Дзіця было папросту загнана ў кут, бо менавіта да блізкіх людзей і не магло звярнуцца па дапамогу.

Гэты выпадак атрымаў агалоску, а колькі сямейных драм і трагедый адбываецца удалечыні ад чужых вачэй? Адказнасць за палавую недатыкальнасць непаўналетніх павінны адчуваць у тым ліку і педагогі, якія непасрэдна працуюць з дзецьмі, класныя кіраўнікі, псіхолагі школ», — мяркуе пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?