Літаратура11

Таццяна Барысік. Балада аб няспраўджанай настальгіі

Паўсюль халаты белыя, 
У шклянках спірт ды кроў,
Ля кабінета хлопчык хвілін пятнаццаць роў.
Чарга на калідоры, што ім да тых пакут!
Іграе песня ў радзіве пра мілы сэрцу кут…
Адзін пажылы дзядзька расчуліўся хоць плач:
І крапнула на боты слязіна ці смаркач.
Бо бацькаўшчыну ўспомніў:
Спеў маладой вясны, язмін у белай квецені
ды вечар выпускны.
І Любку Бугаёву, і цеплыню раллі,
Як белыя аблокі над рэчкаю плылі…
Вось так пад песню гэтую сядзеў ды ўспамінаў,
Віно «Сасновы водар» патроху наліваў.
Кульнуў адзін стаканчык, яшчэ адзін кульнуў,
На лаўцы размарыла, не згледзеў як заснуў… 

У полі вецер свішча і дождж касы сячэ
Гумовікам падраным ён родну гразь таўчэ,
Праўленне. Сцяг чырвоны. На ганку старшыня.
А маці слёзна просіць адсеяцца каня…

Прачнуўся, схамянуўся, ад страху ажно ўзмок!
Як добра, што не ў вёсцы. Уцёк! Уцёк! Уцёк!

Крычаць з рэгістратуры:
— Набраўся, стары пень!
Аналізаў не возьмем,
Прыходзь у іншы дзень!

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова13

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі2

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы2

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй3

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон64

Будзе да +31°С2

Мужчына засумняваўся ў бацькоўстве чацвярых дзяцей. І не дарма16

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца25

«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—20253

Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Тайланда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова13

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць