У некаторых дзіцячых садах Навабеліцкага раёна горада Гомеля ўсталююць чатырох’ярусныя ложкі. На такую меру вырашана пайсці, каб прадухіліць дэфіцыт месцаў. У гарвыканкаме заявілі, што гэта не парушае санітарна-гігіенічных нормаў.
Як піша «Советский район», сёлета ў дашкольных установах горада не хапае 1200 месцаў. Акрамя ўсталявання чатырох’ярусных ложкаў, гарадскім уладам давялося пайсці і на іншыя меры — гэта ўвядзенне ў эксплуатацыю дзіцячага сада ў абсталяваным пад гэтыя мэты памяшканні ў цэнтры горада, а таксама фарміраванне дадатковых груп у існуючых дзіцячых садах.