Учора вечарам адбыліся першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў па футболе. Увага беларускі заўзятараў была прыцягнутая да гульні лёнданскага «Арсэналу», за які выступае беларус Аляксандар Глеб, зь «Міланам».

Леташні ўладальнік трафэю «Мілан» ня быў падобны сам на сябе. Ужо да сярэдзіны першага тайму вызначылася тэрытарыяльная і гульнявая перавага брытанцаў. Глеб меў шанец забіць ужо на шостай хвіліне, але ня трапіў у рамку.

Пры ўсё неаспрэчнай перавазе «Арсэнал» доўгі час ня мог забіць. Аднак фартуна ўсё ж усьміхнулася лёнданцам. За шэсьць хвілінаў да фінальнага сьвістка гішпанец Сеск Фабрэгас далёкім ударам трапіў у ніжні кут брамы – 0:1. Дарэчы, у гэтым моманце перадачу Фабрэгасу аддаў менавіта Глеб. Ужо ў дадатковы час Адэбаёр замацаваў перавагу «Арсэналу» - 0:2.

***

Астатнія матчы ўчорашняга дня прынесьлі наступныя вынікі: «Сэвілья» (Гішпанія) – «Фэнэрбахчэ» (Турэччына) 3:2, па пэнальці 2:3 (Першы матч – 2:3), «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) – «Ліён» (Францыя) 1:0 (першы матч – 1:1), «Барсэлёна» (Гішпанія) – «Сэлтык» (Шатляндыя) 1:0 (першая гульня – 3:2).

Сёньня вызначацца яшчэ тры ўдзельнікі 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Матч Інтэр -- Лівэрпуль пройдзе 11 сакавіка. Лёсаваньне чвэрцьфіналаў і фіналаў адбудзецца 14 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?