Мінабароны Беларусі падпісала на міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне МАКС-2015 з «Расабаронэкспартам» кантракт на пастаўку ў 2016 годзе пяці зенітна-ракетных комплексаў «Тор-М2К».

Пра гэта паведаміў журналістам на МАКС-2015 у аўторак гендырэктар кампаніі «Расабаронэкспарт» Анатоль Исайкін, перадае ria.ru.

Зенітны ракетны комплекс малой далёкасці «Тор-М2» (базавая мадэль) уяўляе сабой новае пакаленне комплексаў сямейства ЗРК малой далёкасці «Аса» — «Тор». Ён прызначаны ў першую чаргу для забеспячэння супрацьпаветранай абароны мотастралковых і танкавых брыгад непасрэдна на полі бою, у тым ліку на маршы.

«Тор-М2» можа збіваць авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля», самалёты тактычнай і армейскай авіяцыі, крылатыя ракеты, верталёты, беспілотнікі. Вытворцы сцвярджаюць, што «Тор-М2» адрозніваецца ад прататыпаў падвышанай эфектыўнасцю пры адбіцці масіраваных налётаў ва ўмовах агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння.

Расія застаецца асноўным пастаўшчыком узбраення для беларускай арміі, прытым што Расія застаецца і адзінай рэальнай пагрозай незалежнасці Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?