Пераможца чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне ў кіданні молата Павел Файдэк расплаціўся за праезд з таксістам залатым медалём сусветнага першынства, перадае Mirror.

Паводле інфармацыі крыніцы, паляк, які адзначаў сваю перамогу ў адным з рэстаранаў сталіцы Кітая, вяртаўся ў гатэль на таксі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і расплаціўся з кіроўцам узнагародай вышэйшай ступені.

Раніцай спартовец выявіў прапажу і звярнуўся ў паліцыю. Праваахоўнікі змаглі знайсці таксіста, які падвозіў Файдэка, і той пагадзіўся вярнуць атлету медаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?