Супрацоўнікам крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрыманы 27-гадовы мінчанін па падазрэнні ў незаконных дзеяннях з курыльнымі сумесямі. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў оперупаўнаважаны звярнуў увагу на падазронага маладога чалавека, які зайшоў у пад'езд дома па вуліцы Глебкі. 

Супрацоўнік міліцыі прайшоў за ім. Літаральна праз пару хвілін хлопец ужо выходзіў з дома. Аператыўнік, назваўшыся, папрасіў паказаць змесціва кішэняў і заплечніка. Падчас асабістага агляду ў маладога чалавека было знойдзена некалькі шпрыцаў. Пра гэта міліцыянер паведаміў у аператыўна-дзяжурную службу раённага ўпраўлення.

Малады чалавек быў дастаўлены ў РУУС, дзе высветлілася, што за некалькі хвілін да затрымання хлопец забраў «закладку» ў пад'ездзе дома па вуліцы Глебкі. Курыльную сумесь, якая змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP, ён схаваў у навушніках. Затрыманы 27-гадовы мінчанін нідзе не працуе, раней судзімы. 

Цяпер у дачыненні да яго распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?