У красавіку мае выйсьці DVD‑складанка зь беларускімі кліпамі канца ХХ — пачатку ХXІ стагоддзяў пад назвай «Кліп‑марафон». Унікальная кружэлка мяркуе сабраць музычныя ролікі «класікаў» беларускага року і маладых гуртоў. Некаторыя зь іх настолькі рэдкія, што нават аматары беларускай музыкі ўбачаць іх упершыню, як, напрыклад, рарытэтныя кліпы гуртоў «Рэй» і «Бонда»

Творы будуць падзеленыя па разьдзелах: «Анімацыйныя кліпы», «Чорна‑белыя», «Цяжкая музыка», «Менская вясна» і г.д.

У гуртоў, якія хацелі б далучыцца да праекту, ёсьць яшчэ магчымасьць ускочыць у апошні вагон і даслаць свой відэаролік арганізатарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0