На прыпыначным пункце «Кісялевічы» ў Бабруйску на працягу двух гадзін пад коламі цягніка загінулі 2 чалавекі.

«Няшчасныя выпадкі адбыліся за дзве гадзіны на адлегласці каля 150 м адзін ад аднаго. Абодва загінулыя — жыхары Бабруйска: 62-гадовы пенсіянер і 22-гадовая дзяўчына», — растлумачылі ў міліцыі.

У першым выпадку мужчына праігнараваў сігнал семафора і, пераходзячы праз чыгуначны пераезд, трапіў пад састаў.

Дзяўчына таксама пераходзіла рэйкі ў належным месцы, але на папераджальны сігнал семафора таксама ўвагі не звярнула.

«Сучасныя электрычкі адрозніваюцца высокай хуткасцю і нізкім шумам. Магчыма, загінулая не пачула цягнік з-за таго, што карысталася ў гэты час навушнікамі», - растлумачылі ў МУС. Машыністы цягнікоў ужылі экстранае тармажэнне, аднак прадухіліць здарэнне не змаглі.

У абодвух выпадках пацярпелыя памерлі да прыезду хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?