Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына думае, што прадстаўнікі місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ «будуць аб'ектыўныя» пры ацэнцы прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Пра яна заявіла БелаПАН, каментуючы вынікі сённяшняй сустрэчы з кіраўніком місіі Жакам Форам.

26 жніўня ЦВК уручыла 11 пасведчанняў міжнародных назіральнікаў прадстаўнікам місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Чакаецца, што на наступным тыдні ў Беларусь прыбудуць яшчэ 36 назіральнікаў. 

Паводле слоў Ярмошынай, на сустрэчы прадстаўнікі місіі «задавалі арганізацыйныя пытанні доступу да ўсёй інфармацыі, якая ёсць у Цэнтральнай камісіі: да скаргаў, магчымасці ажыццяўлення рэгулярных кантактаў з нашымі супрацоўнікамі». «Гэта былі пытанні эфектыўнай працы місіі. Таксама яны азнаёмілі нас, як яны плануюць працаваць», — сказала кіраўнік ЦВК. 

Ярмошына праінфармавала назіральнікаў місіі пра спробу Мікалая Статкевіча ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах і растлумачыла, чаму Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу. Кіраўнік ЦВК таксама растлумачыла, што нават цяпер, выйшаўшы на волю, Статкевіч не змог бы ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты ў сувязі з наяўнасцю судзімасці. 

Як паведамлялася раней, кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ француз Жак Фор, былы сустаршыня Мінскай групы АБСЕ, сёння ў 15.00 правядзе прэс-канферэнцыю з нагоды афіцыйнага адкрыцця місіі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?