Сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў патрабуе ад чыноўнікаў болей не выкарыстоўваць Google, Yahoo і WhatsApp.

Пра гэта ён сказаў на выязной нарадзе ва Уладзівастоку, перадае ТАСС.

«Супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай улады Хабараўскага края выкарыстоўваліся магчымасці цэлага шэрагу замежных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сэрвісаў, такіх як Google, Yahoo, WhatsApp і іншых», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, гэта сістэмнае пытанне, але на Далёкім Усходзе ён стаіць асабліва востра. «Прашу кіраўнікоў рэгіёнаў акругі звярнуць на гэтыя пытанні асаблівую ўвагу і прыняць адпаведныя меры», — даручыў кіраўнік РБ РФ.

Патрушаў лічыць, што выкарыстанне чыноўнікамі для вырашэння службовых пытанняў рэсурсаў, размешчаных за межамі РФ, уяўляе сур'ёзную небяспеку.

Нагадаем, раней «Роскомнадзор» даручыў правайдарам заблакаваць «Вікіпедыю» з-за артыкула аб чарасе. Пазней яе разблакавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0