Чатыры чалавекі, у тым ліку двое малалетніх дзяцей, пацярпелі ў ДТЗ у Мінскім раёне. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Мінаблвыканкама, 25 жніўня прыкладна ў 8.55 на 350-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ, каля вёскі Беліца, вадзіцель 1981 года нараджэння, жыхар Брэста, рухаючыся на аўтамабілі «Фальксваген-Пасат», наехаў на металічную агароджу, пасля чаго машына з'ехала ў кювет і перакулілася. 

У выніку аварыі вадзіцель і яго жонка 1984 года нараджэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, страсеннем галаўнога мозгу дастаўленыя ў бальніцу. У аўтамабілі таксама былі іх малалетнія дзеці. Дзякуючы таму, што дзяўчынка 2010 года нараджэння знаходзілася на пярэднім сядзенні ў дзіцячым спецыяльным крэсле (бустары) і была прышпіленая рэменем бяспекі, удалося пазбегнуць сур'ёзных траўм. А вось хлопчык 2015 года нараджэння атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені і шматлікія раны і ўдары. Як высветлілася, дзіця знаходзілася на руках у маці на заднім сядзенні аўтамабіля. Дзеці таксама дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?